про поводы для национальной гордости

Я все собираюсь вам важного тут написать, но все не до того.

Так что пока смотрите: мы сделали огромный материал про репортажную фотографию начала 20го века. Там можно увидеть, как сто лет назад в Беларуси интересно, красиво и полно жили потрясающие люди.



а сам материал вот: http://34mag.net/post/bez-fatashopu/


Чужыя верша, пасьля якіх не мае сэнсу пісаць свае

ПАСЛАНЬНЕ ПАНА КОГІТА

Ідзі куды пашлі тыя да цёмнага краю
па залатое руно нябыту тваю апошнюю ўзнагароду

выпрастаны ідзі сярод тых на каленях
тых павернутых сьпінамі і павергнутых ніцма

ты ўратаваўся не для таго каб жыць
у цябе мала часу а трэба сьведчыць

будзь адважны калі здраджвае розум будзь адважны
па апошншм рахунку толькі гэтае лічыцца

а бясьсільны твой Гнеў хай будзе як мора
кожнага разу як будзеш чуць голас зьняважаных бітых

хай не пакіне цябе сястра твая Пагарда
да баязьліўцаў шпегаў і катаў - яны перамогуць
і на тваім пахаваньні з палёгкаю кінуць жменьку
а караед напіша палепшаны твой жыцьцяпіс

І не выбачай сапраўды не ў тваёй гэта ўладзе
выбачаць ад імяні тых каму здрадзілі на сьвітанку

але сьцеражыся марнае пыхі
глядзі ў люстэрка на свой блазанскі твар
паўтарай: я быў пакліканы - а ці ж не было лепшых?

сьцеражыся чэрствасьці сэрца любі ранішнюю крыніцу
птаха зь невядомым імем дуб зімовы
сьвятло на муры раскошу неба
ім непатрэбны твой цёплы подых
яны для таго каб сказаць: ніхто цябе не суцешыць

пільнуй - калі сьвятло на гарах дае знак - устань і йдзі
покуль кроў кружыць у грудзёх тваю цёмную зорку
паўтарай чалавецтва старыя заклёны байкі й легенды
бо так здабудзеш дабро якога ты не здабудзеш
паўтарай вялікія словы паўтарай іх упарта
як тыя што йшлі ў пустэльні і гінулі ў пяску

а ўзнагародзяць цябе тым што ёсьць пад рукамі
пугаю сьмеху забойствам на сьметніцы

Ідзі бо толькі так ты будзеш прыняты ў таварыства халодных
чарапоў у гурт тваіх продкаў: Ралянда Гэктара Гільгамэша
абаронцаў краіны бязь межаў і гораду попелу

Будзь верны
Ідзі

Зьбігнеў Герберт
пераклад А.Хадановіча